У Багушэвіцкай СІБК ГУК "Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка" ў шосты школьны дзень 13 мая 2023 года адбылася экскурсія ў касцёл Божага Цела Хрыста, які знаходзіцца ў аграгарадку Багушэвічы на жывапісным беразе ракі Уса і мае багацейшую гісторыю свайго існавання з 1862 года. З вялікай цікавасцю слухалі дзеці, навучэнцы Багушэвіцкай сярэдняй школы прыхаджанку касцёла Таццяну Іванаўну Воюш, якая выступіла ў ролі экскурсавода і паведаміла шмат пазнавальнага аб гісторыі касцёла, в. Багушэвічах, а таксама адказала на пытанні. Усе удзельнікі экскурсіі засталіся задаволены, яны атрымалі не толькі прыемныя і захапляльныя ўражанніі, але і шмат карысных ведаў, а яшчэ ў рабят ўзнікла жаданне вывучаць гісторыю свайго края і выкліканы патрыятычныя пачуцці гонару, павагі і любові да Радзімы. |