У Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адкрылася экспазіцыя карцін Людмілы Хадасок (Шык). "Мы ведалі, што Вы талентавітая, але не думалі, што на столькі" - так кажуць Людміле тыя, хто бачыў яе творы, каму пашчасціла ўдыхнуць "іншае" паветра, якое пануе ля яе карцін, і адчуць свет так, як адчувае яна. Глыбіня колераў, майстарская гульня са светам і ценям стварае неверагодную пачуццёвай атмасферу, халодную і цёплую адначасова. Чакаем усіх жадаючых дакрануцц да творчасці нашай зямлячкі, ураджэнкі вескі Казлоў Бераг. |