30 ліпеня 1964 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР “Аб перайменованні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР” былі перайменованы вёскі: Божына – у Прырэчча, Жабаўка – у Партызанку, Пісюта – у Залесную. Дзевятага студзеня 1991 г. вёсцы Божына вернута яе гістарычная назва. Аб юбілейных, значымых, памятных датах і датах, прысвечаных знамянальным падзеям (юбілеям) калектываў, арганізацый і вядомым выхадцам Бярэзіншчын можна даведацца ў краязнаўчым дапаможніку ” Каляндар юбілейных і памятных дат Бярэзіншчыны на ... год”, які выдаецца штогод з 2018 года бібліяграфічнай службай ДУК "Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка". Матэрыял размешчаны ў храналагічным парадку і выданне будзе карысным для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю. |