Сёння, 10 красавіка, на Бярэзіншчыне стартуе Тыдзень памяці "Жывым - памятаць", прымеркаваны да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. У раёне пражывае 10 землякоў гэтай катэгорыі, трое ў Беразіно. Многія пайшлі ў небыццё, а закатаваныя ўспаміны землякоў засталіся ў бібліятэчнай Кнізе ўспамінаў, якая зберагае дзесяткі эпізодаў і фактаў, патрабязнасцяў і адчуванняў. Патрыятычная субота сабрала навучэнцаў Бярэзінскай гімназіі. Супрацоўнікі Бярэзінскай бібліятэкі прадставілі юным гараджанам Тэатр маналога "Птушкі з падрэзанымі крыламі" паводле ўспамінаў землякоў-выгнаннікаў на прымусовыя работы ў фашысцкую Германію. |