Літаратурна-музычная гасцеўня “Зорка Венера”. Пасяджэнне клуба “Землякі”
“Ў краіне светлай, дзе я ўміраю,
У белым доме ля сіняй бухты,
Я не самотны, я кнігу маю
З друкарні пана Марціна Кухты”.
Гэта апошнія вершаваныя радкі Максіма Багдановіча, якія нібыта падводзяць вынік кароткага, але надзвычай плённага жыцця аднаго са стваральнікаў беларускай літаратуры і літаратурнай мовы новага часу, паэта, празаіка, публіцыста, літаратуразнаўца, перакладчыка. 9 снежня споўнілася 130 год з дня яго нараджэння, таму ў гэты дзень у літаратурнай гасцеўне Багушэвіцкай бібліятэкі-клуба сабраліся прыхільнікі творчасці гэтага класіка беларускай літаратуры. На сустрэчы гучалі любімыя вершы і знаемыя песьні. Удзельнікі не толькі адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны але дзяліліся ўспамінамі і ўраджаннямі ад наведвання музея Максіма Багдановіча і, нават, расказвалі цікавыя гісторыі, звязаныя з яго імем. Напрыклад, хто пазіраваў скульптару С.Вакару пры стварэнні помніка паэту. Так сама ў гэты дзень усім наведвальнікам бібліятэкі прапаноўвалася выстава кніг М.Багдановіча.
|