08:59
Гонар маем лічыцца землякамі

20 лістапада навучэнцаў гімназіі склікала патрыятычная субота “Гонар маем лічыцца землякамі”. Супрацоўнікі Бярэзінскай раённай бібліятэкі прадставілі вечар-партрэт акадэміка Мікалая Барысевіча “Геній родам з вёскі”. Усе памятныя эпізоды жыцця і навуковай дзейнасці ганаровага земляка паўсталі на экране і дазволілі адлюстраваць шлях простага вясковага хлопчыка з маленькай бярэзінскай вёсачкі Лучны Мост да Прэзідэнта Акадэміі навук БССР, Героя Сацыялістычнай Працы, заслужанага дзеяча навукі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР і БССР. Фарбамі мужнасці быў намаляваны партрэт Барысевіча – партызана і франтавіка, фарбамі прыстойнасці – партрэт лідара навуковай эліты Беларусі, фарбамі адданасці – вернасць малой радзіме і бацькоўскай зямлі, фарбамі лірыкі – вобраз самавука-скрыпача, які праз усё жыццё пранес любоў да музыкі. Прыкладам для юных сучаснікаў служаць упартасць у набыцці ведаў і пастаяннае самаадукаванне, неверагодная сіла волі юнака, які паставіў за мэту служэнне навуцы.

Просмотров: 230 | Добавил: berezinolib | Теги: бярэзінская бібліятэка
Всего комментариев: 0
avatar