15:35
Горад нашага адзінства і гонару
Нас яднае месца жыхарства і цікавасць да гісторыі роднага горада. 16 верасня з нагоды Дня народнага адзінства наведвальнікаў аддзялення для маладых інвалідаў ТЦСАН згуртавала экскурсія па Беразіно. Экскурсаводам выступіла загадчык аддзела маркетынгу Бярэзінскай раённай бібліятэкі Круталевіч Т.М. Цікавыя факты з гісторыі мястэчка 520-векавой даўніны дазволілі зірнуць на родны горад зацікаўленымі вачыма, здзівіцца і адчуць гонар. Дарэвалюцыйнае мінулае мястэчка ажыло каля сцен былой сядзібы Патоцкіх. Гады ваеннага ліхалецця паўсталі ля помнікаў падпольшчыкам і героям вайны ў гарадскім скверы. Дом № 6 па вуліцы Камсамольскай, дзе прайшлі дзіцячыя і школьныя гады доктара гістарычных навук Э.Іофэ, стаў адпраўной кропкай да размовы аб слынных нараджэнцах Беразіно. Помнік Леніну на цэнтральнай плошчы і скульптура Ліса, каля басейна, служылі нагодай для паведамленняў пра гербавую сімволіку, знакавыя вехі ў сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці райцэнтра.
Просмотров: 206 | Добавил: Natali08121966
Всего комментариев: 0
avatar