09:31
Горад жанчын

Беразіно – правінцыйны гарадок з прыветным жаночым абліччам. У райцэнтры колькасць жанчын перавышае мужчынскую частку насельніцтва амаль на 900 чалавек. Бярэзінскія жанчыны плённа працуюць у медыцыне, педагогіцы, сацыяльнай сферы, культуры, эканоміцы і сельскай гаспадарцы. Актывісткі жаночага  руху складаюць авангардную частку жаночай паловы  насельніцтва Беразіно. Менавіта для іх супрацоўнікамі раённай бібліятэкі напярэдадні жаночага свята 8 сакавіка была наладжана акцыя “Беразіно – горад жанчын”. Экспазіцыі інфармацыйна-краязнаўчага цэнтра дазволілі праілюстраваць размову пра лепшых жанчын Бярэзіншчыны. Сярод уладальнікаў бярэзінскіх зямель – графіня Ганна Тышкевіч (Патоцкая), якой належыць план забудовы сядзібы Патоцкіх у мястэчку Беразіно. Райцэнтр – малая радзіма мастачкі кіно і жывапісу Марыі Бярковіч, актрысы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача Людмілы Барташэвіч і выканаўцы галоўнай ролі ў першым беларускім тэлесерыяле “Закляты ўтульны дом” Алены Мазговай, кандыдата гістарычных навук, археолага Таццяны Бубенька, падпольшчыцы ў акупаваным фашыстамі пасёлку Беразіно Лізаветы Гансоўскай (Міхалёвай). “Найлепшыя жанчыны нараджаюцца ў правінцыі”, - пад такім лейтматывам прайшла прэзентацыя інфармацыйна-рэкламнага даведніка Бярэзінскай районнай бібліятэкі “Беразіно – горад жанчын”, дзе прадстаўлена 16 самых яркіх гаражанак. Сярод гераінь выдання – дзяржаўныя служачыя, грамадскія дзеячы, інтэлігенцыя і прадстаўніцы рабочых прафесій, самадзейныя артысты.

     

Просмотров: 151 | Добавил: berezinolib | Теги: Березинская центральная районная би
Всего комментариев: 0
avatar