З кожным днём наш родны горад становіцца ўсё больш утульным і прывабным. І кожны з нас з задавальненнем адзначае гэтыя станоўчыя перамены. А іх нямала. Вось, напрыклад, нядаўна ў скверы, што размешчаны насупраць будынка Бярэзінскай раённай бібліятэкі, з’явіліся стылізаваная карэта і арыгінальныя кветкавыя клумбы ў выглядзе веласіпедаў.
Ужо зараз яны ўпрыгожаны жывымі кветкамі і сталі цудоўным месцам для фота-здымкаў і сэлфі, адпачынку і правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў. Дарэчы, гэтыя малыя архітэктурныя формы набыты за кошт сродкаў, заробленых бярэзінцамі на суботніку. І яшчэ. Добраўпарадкаванне сквера па вуліцы Камсамольскай на гэтым завершана не будзе. Мяркуецца, што ўжо сёлета тут павінен з‘явіцца яшчэ адзін даволі маштабны элемент добраўпарадкавання. Які? Не будзем раскрываць тайну.
|