09:36 Імя ў назве вуліцы | |
18 снежня патрыятычная субота “Імя ў назве вуліцы” была адрасавана старшакласнікам СШ №3 да 105-годдзя М.Рамановіч і 520-годдзя Беразіно. Кожная 8-я вуліца ў Беразіно названа ў гонар герояў вайны. Самая маладая навучальная ўстанова райцэнтра – СШ №3 размешчана на вуліцы Марыі Рамановіч, навучэнцам цікава ведаць яе радаслоўную. Супрацоўнікі раённай бібліятэкі распавялі пра дзіцячыя гады дзяўчынкі з бярэзінскай вёскі Ягадка, пра яе шчаслівае настаўніцтва перад вайной на Магілёўшчыне, пра суровыя гераічныя будні партызанскай сувязной, разведчыцы 208-ага партызанскага атрада і падрыўніка 345-ага асобага атрада. У 27 гадоў наша зямлячка гераічна загінула ў маі 1943 г на Гомельшчыне бліз вёскі Ліскі, дзе і пахавана. Памяць М. Рамановіч увекавечана ў 1973 годзе на помніку на тэрыторыі Пагосцкай школы выпускнікам, якія загінулі ў гады вайны, у паэме мясцовага журналіста і пісьменніка І. Маркевіча “Балада пра партызанку М. Рамановіч”, а таксама ў назве вуліцы горада. | |
Просмотров: 221 | | |
Всего комментариев: 0 | |