У 1961 годзе на старонках газеты “Чырвоная змена” быў надрукаваны верш І.Маркевіча “Навальніца”. Так малады паэт упершыню выступіў у рэспубліканскім друку. Яго вершы друкаваліся ў часопісах “Полымя”, “Маладосць”, “Беларусь”, “Работніца і сялянка”, у рэспубліканскіх газетах.
З 1964 года супрацоўнічаў у раённай газеце “Сцяг Леніна”. З 1973 года ў рэдакцыі газеты “Літаратура і мастацтва”. У 1973 г. выйшаў першы зборнік яго вершаў “Камандзіроўка”, у 1984 г. - кніга паэзіі “Васількі” .
Бярэзінская цэнтральная бібліятэка выдала самавыдавецкім шляхам зборнік паэзіі і прозы І.Маркевіча “Мой адрас” (2011г.) і паэтычны зборнік “Вечны след” (2016г.) |