09:24
ІНФАРМ-ДАЙДЖЭСТ

Бурко Ніна Мацвееўна нарадзілася ў канцы вайны на Бярэзіншчыне ў шматдзетнай вясковай сям’і. Мае 2 “чырвоных”дыпломы вышэйшай адукацыі. Працавала настаўнікам, старшынёй сельскага Савета, сакратаром Бярэзінскага райкама партыі па ідэалагічнай рабоце, загадчыкам аддзела сацыяльнай абароны Бярэзінскага  райвыканкама. Выдатнік сацыяльнай абароны.       
 Грамадская дзейнасць: старшыня раённага таварыства інвалідаў, супрацоўнічае з Міжнародным, рэспубліканскім і абласным фондамі міласэрнасці; намеснік старшыні раённага Савета ветэранаў вайны і працы. Няштатны карэспандэнт раённага і абласнога друку. Бярэзінская цэнтральная бібліятэка выдала 2 самавыдавецкіх выданні журналіста Н.Бурко: зборнікі публіцыстыкі “Сонца майго дня – людзі!” (2011г.) і “Гісторыі ў лёсах”(2018г.).

Просмотров: 199 | Добавил: berezinolib | Теги: бярэзінская бібліятэка
Всего комментариев: 0
avatar