Яблонская Галіна Антонаўна нарадзілася 21 студзеня 1970 г. у вёсцы Любушаны. Пасля заканчэння Любушанскай школы паступіла ў Мінскі тэхнікум савецкага гандлю. Тэхнікум закончыла ў 1988 г., атрымаўшы дыплом з адзнакай. Закончыла філфак БДУ. З лютага 1995 г. прыйшла працаваць настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў Любушанскую школу, дзе і працуе зараз. Аўтар вершаў і апавяданняў. Друкуецца ў рэспубліканскіх газетах і штотыднёвай парафіяльнай газеце "Голас душы". Прымала ўдзел у конкурсе Нацыянальнай бібліятэкі РБ "Залаты салавей" з працягам апавядання З. Бядулі "Калядны падарунак" і конкурсе перакладаў вершаў М. Багдановіча. У 2005 г. Бярэзінскай цэнтральнай бібліятэкай выдадзены зборнік літаратурнай творчасці Галіны Яблонскай “Неба ззяе промнямі душы”.