08:32 Ішлі дзяўчаты па вайне | |
Год Гістарычнай памяці актуалізуе патрыятычны складнік работы Бярэзінскай раённай бібліятэкі з моладдзю. Яркай формай далучэння сучаснікаў да подзвігу дзядоў і прадзедаў сталі прыёмы монатэатралізацыі паводле ўспамінаў удзельнікаў і сведак вайны. Патрыятычная субота 19 сакавика з’яднала старшакласнікаў горада сакавіцкай акцыяй “Жанчыны набліжалі Перамогу”. Тэатр маналога “Ішлі дзяўчаты па вайне” праз серыю споведзяў-успамінаў дазволіў паказаць жахлівасць баявых падзей і лёсаў жанчын, якія прайшлі дарогамі ваенных выпрабаванняў. Пранізліва гучалі гісторыі сціплых гераінь монатэатралізацыі – салдатак, медсясцёр, партызанак з выкарыстаннем рэквізітаў часоў Вялікай Айчыннай вайны і далучэннем дзявочай часткі аўдыторыі да арт-паказа партрэтаў іх равесніц ваеннай пары. Такім чынам, мерапрыемства стала гучным жаночым абвінавачваннем вайне. Сучасніцам былі ўручаны анёлкі-абярэгі з пажаданнем светлай долі пад мірным небам. | |
Просмотров: 292 | | |
Всего комментариев: 0 | |