21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Безумоўна, беларуская мова - самая прыгожая, ласкавая, мілагучная. З гэтай нагоды сёння ў адзеле па абслугоўванню дзіцячага чытача ДУК "Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” прайшла гульня- падарожжа “Як ты дарага мне, мая родная мова”. Удзельнікамі якога сталі выхаванцы дзіцячага садка №1. Рабята падарожнічалі па прыпынках: “Знаёмства”, “Ветлівыя словы”, “Танцавальны”, “Гульні”. Таксама была аформлена выстава “Знаёмімся з кнігамі на роднай мове”. Гэтае мерапрыемства дазволіла перажыць моцныя пачуцці радасці і гонару за сваю Радзіму, пераканацца, што родная мова – бясцэнны скарб, якім мы павінны ганарыцца і які павінны шанаваць.
|