14:24
Як жывеш, мой родны кут?

5 верасня краязнаўчая гасцеўня "Як жывеш, мой родны кут?" сабрала самых актыўных жыхароў аграгарадка Багушэвічы ў мясцовай бібліятэцы-клубе. Аб гістарычным мінулым вескі і яе вядомых жыхароў цікава расказалі Алена Мікалаеўна Пяткевіч и Таццяна Иванаўна Воюш, заўседнікі бібліятэчных мерапрыемстваў. У другой частцы сустрэчы за кубачкам гарбаты абмяркоўваліся сучасныя праблемы жыцця агргарадка: правядзенне сумесных суботнікау, акцый па навядзенню парадка на тэрыторыі сельскага савета, адраджэнне мясцовых традыцый. Акрамя жыхароў вескі на сустрэчы прысутнічаў і старшыня сельскага савета Аляксандр Ільіч Ермакоў.

Просмотров: 282 | Добавил: Natali08121966
Всего комментариев: 0
avatar