9 ліпеня ў Лешнiцкай сельскай інтэграванай бiблiятэцы прайшла прэзентацыя кнiжнай выставы «Янкаў вянок» да 140-годдзя з Дня нараджэння пясняра зямлi беларускай — Янкi Купалы, Акрамя твораў паэта, былi прадстаўлены кнiгi iншых беларускiх пiсьменнiкау аб жыццi i творчасцi Я.Купалы. Напрыклад, «Пясняр роднай зямлi» Мiхаiла Яроша, «Янка Купала» Уладзiмiра Юрэвiча, «Янкаў вянок» Уладзiмiра Лiпскага i др. Чытая творы Янкi Купалы, адчуваеш сапраўдную любоў i павагу паэта да сваёй Радзiмы. |