Каб любіць свой край, трэба яго ведаць! Пад такім дэвізам прайшоў у Пагосцкай бібліятэцы дзень краязнаўства для вучняў 2-га класа Пагосцкага навучальна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад - сярэдняя школа. На працягу падарожжа 20 верасня вучні даведаліся шмат новага і цікавага: высветлілі, што ведаюць аб сваёй Малой Радзіме, палюбаваліся на гожыя, дзівосныя краявіды, прыслухаліся да песень, што спявае родная зямля. Кемлівасці, дасціпнасці вучыліся, калі адгадвалі загадкі. |