У рамках міжведамственнай акцыі “Пасябруй з законам” Багушэвічская СIБК разам з установай адукацыі "Багушэвіцкi ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа" правялі ўрок прававых ведаў “Каб выконваць закон, трэба яго ведаць”. Вучні сярэдніх і старэйшых класаў пазнаёміліся з багіняй правасуддзя Фемідай, даведаліся, што абазначаюць яе атрыбуты і прынцыпы правасуддзя: законнасць, справядлівасць, прэзумпцыя невінаватасці, незалежнасць суддзяў. Па выніках прававой віктарыны была ўручана грамата «Лепшаму знаўцу закона». |