11:14
Карысныя летнія вандроўкі

Ліпень азнаменаваўся для юных жыхароў аграгарадка Брадзец серыяй летніх вандроўных акцый, ініцыяваных работнікамі ўстановы культуры.
17 ліпеня рабяты адправіліся на экалагічную вандроўку на вясковы луг, прыгадаўшы вершаваныя радкі Якуба Коласа “Добра ў лузе ў час палудня”. Сонечным летнім днём, пад стракатанне конікаў, любаванне лугавымі кветкамі і матылькамі, хлопчыкі і дзяўчынкі праслухалі цікавыя паведамленні “Трава – травіца , добрая сястрыца” пра лекавыя ўласцівасці раслін вясковых ваколіц, узгадалі мясцовыя назвы траў і кветак, вершы і песні. Інфарміна “Твой кветкавы гараскоп” прадставіла юным вандроўнікам даведку “Якая ты кветка”.
18 ліпеня рабят сабраў паэтычны бліц-марафон «Нон – стоп”: Вершы на лужку”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем чыталі любімыя вершы з бібліятэчных кніг пад акампанемент лёгкага ветрыку. Самым артыстычным чытальнікам прызнана Юнец Ксенія, актывістка літаратурнага клуба “Прастаквашына” Брадзецкай бібліятэчнай установы.
Вулічная агіт-кампанія “Вольным часам, летнім днем кнігу ў рукі мы бяром“ сабрала самых чытаючых юных жыхароў аграгарадка, якім былі прапанаваны кніжныя навінкі.

Просмотров: 355 | Добавил: Natali08121966
Всего комментариев: 0
avatar