10:14 Хто любоў да кнігі мае, той бібліятэку не мінае | |
13 верасня ў Любушанскай інтэграванай бібліятэцы ў рамках раённай акцыі "Хто любоў да кнігі мае, той бібліятэку не мінае" адбылося ўзнагароджванне лепшага дзіцячага чытача па выніках 2018-2019 навучальнага года. Ім стаў вучань 5 класа Любушанскай СШ Шагаў Альберт. За гэты перыяд часу хлопчык прачытаў 33 кнігі і часопісы. І гэта пры тым, што ён па стану свайго здароўя знаходзіцца на надомным навучанні. Звычайна кнігі яму дастаўляе матуля, але больш усяго Альберт любіць наведваць бібліятэку сам. У падарунак пераможца атрымаў кнігу фантастычных апавяданняу Кацярыны Хадасевіч-Лісавой "Вухуцік.Васільвася" з аўтографам аўтара. | |
Просмотров: 405 | | |
Всего комментариев: 0 | |