У Брадзецкай бібліятэцы - клуб ДУК «Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” прашла агіт–акцыя для старшакласнікаў “Кніга - лепшы дарца” з прэзентацыяй твора Алеся Бадака “ Адзінокі васмікласнік хоча пазнаёміцца”. Аповесць ўздымае праблемы няпростых адносінаў паміж старшакласнікам і маладой настаўніцай, распавядае пра першыя школьныя пачуцці і разачараванні. У ходзе агіт-акцыі культработнік параіла падлеткам іншыя цікавыя для сучаснікаў мастацкія творы школьнай тэматыкі. |