29 лістапада ў Багушэвіцкай СІБК прайшла літаратурна- патрыятычная гадзіна "Кніга - манумент памяці" па апавяданню пісьменніка - земляка Я. Курто "А жыццё - адно". Твор гэты прадстаўляе цікавасць для юных сучаснікаў тым, што апісвае трагічныя старонкі першых гадоў вайны на Бярэзіншчыне, гераічны ўдзел настаўнікаў Багушэвіцкай школы (у творы Бушавіцкай СШ) у падполлі, знішчальную тактыку акупацыйнай улады. Дапаўняльным матэрыялам да літаратурнай часткі сталі даведзеныя бібліятэкарам звесткі аб самім аўтары, ураджэнцу вёскі Рачыборак Бярэзінскага раёна. |