Тыдзень дзіцячай кнігі “Кніжка добрая па свеце ходзіць” супрацоўнікі Багушэвічскай Сельскай інтэгрыраванай бібліятэкі-клуба правялі ва ўстанове адукацыі "Багушэвіцкi ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”. Самыя маленькія чытачы вандравалі па любімым казкам К. Чукоўскага, 140-годдзю якога быў прысвечаны дзень дашкольніка “Дзядуля Карней за ўсіх мудрэй”. А школьнікі малодшых класаў пазнаеміліся з казкамі народаў свету і сучасных пісменнікаў пад час выставы-прэзентацыі «Казка завітала ў госці». |