У аддзеле абслугоўвання і інфармацыі ДУК "Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка" дзейнічае кніжная выстава “Літаратурнае сузор’е”, прысвечаная пісьменнікам – ураджэнцам Бярэзіншчыны.
Міхаіл Аляксандравіч Скрыпка беларускі паэт, сатырык, празаік, драматург. 26 лістапада 1907 года спаўняецца 115 год з дня яго нараджэння. У 1930 годзе скончыў Рагачоўскі педагагічны тэхнікум. Працаваў настаўнікам у Рагачоўскім раёне. У час Вялікай Айчыннай вайны быў у партызанах, у 1944—1945 — у Чырвонай Арміі. Пасля вайны працаваў настаўнікам у школах Магілеўшчыны і Міншчыны. Дэбютаваў у друку ў 1927 годзе. Аўтар зборнікаў баек, вершаў, мініяцюр «Сатыра і гумар», «Сатырычны калаўрот», «Ад смеху не ўцячэш», зборнікаў апавяданняў і гумарэсак «Мая хата не з краю»
Ермаловіч Якуб Сідаравіч беларускі празаік.
Нарадзіўся ў 1928 г. Вучыўся ў Пастаўскім педагагічным вучылішчы. У 1946 годзе далучыўся да нелегальнай беларускай арганізацыі «За Беларусь», якая пазней улілася да Саюза беларускіх патрыётаў: студэнты вырашылі папулярызаваць беларускую мову і культуру, ідэю незалежнасці Беларусі. Належаў да пастаўскай групы арганізацыі.
З верасня 1944 года працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў СШ г.п. Беразіно. Першая кніга апавядвнняў – “Над Бярозай” 1960.
Курто Яўген Іванавіч нарадзіўся 7 ліпеня 1924 года ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Магілеўскім настаўніцкім інстытуце. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнік камсамольскага падполля ў Багушэвічах, а з 1943 г. - партызан. Быў цяжка паранены. Працаваў бухгалтарам Бярэзінскага райпрамкамбіната, загадваў Капланецкім млыном. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У друку выступіў у 1949 г. Напісаў для дзяцей кнігі апавяданняў «На начлезе», «Шэсць кароткіх гісторый», «Лясны ўрок», нарыс «Падарожжа трох сяброў» і інш.
Няхай Рыгор Восіпавіч нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Мінскі педагагічны тэхнікум, выкладаў беларускую мову і літаратуру школе пад Мінскам. Завочна скончыў літаратурны факультэт Мінскага настаўніцкага інстытута. У 1939 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. Аўтар зборнікаў вершаў «Па сонечных узгорках», «Мае пакаленне», «Вялікі мой і ціхі акіян», «Размова з восенню» і інш.
Запрашаем да нас! Прыходзьце, знаёмцеся з творчасцю пісьменнікаў роднага краю. |