Пазнавальна і з карысцю прайшоў тыдзень здароўя ў памяшканні Ушанскай сельскай інтэграванай бібліятэкі ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка”. Для вучняў сярэдніх класаў была аформлена і прадстаўлена кніжная выстава-заклік “Берегите свой завтрашний день!” з прафілактычнай інфармацыяй “Твое здоровье в твоих руках!”. Асаблівай тэмай выставы было п’янства і алкагалізм сярод падлеткаў і ў сем’ях, дзе бацькі злоўжываюць алкаголем. Тэме п’янства была адрасавана і інфармацыйная стоп-паўза “Шкодныя звычкі – пастка для слабакоў!”, якая праводзілася з членамі клуба “Кнігавічок” (5-6 класы). Прагучала інфармацыя аб шкоднасці ўжывання алкагольных напояў. Пасля дзеці адказалі на прапанаваныя пытанні і весела паўдзельнічалі ў фізкультразмінцы. Завяршылася мерапрыемства вершаваным пасылам “Будзь здаровы і шчаслівы!”. |