“Колькі колераў у лета?” – з такой назвай прайшла літаратурная прадлёнка ў апошні школьны дзень для навучэнцаў Багушэвіцкай СШ, к якім завіталі работнікі Багушэвіцкай СІБК ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка”. Дзеці з задавальненнем азнаёміліся з кнігамі пра лета, ім спадабаліся яркія кніжнія ілюстрацыі, вершы і казкі, апавяданні, якія яны пачыталі. Навучэнцы былі запрошаны ў бібліятэку-клуб на летнія канікулы, бо летняя пара унікальная магчымасць стварэння творчага асяродку сярод дзяцей і падлеткаў да чытання, правядзення вольнага часу. |