У Паплаўскай сельскай бібліятэцы стартаваў месячнік "Каб не мялець душой, будзем чытаць Шамякіна" да 100-годдзя пісьменніка. Кожны дзень студзеня наведвальнікам бібліятэкі прапаноўваюцца кнігі пісьменніка-юбіляра, каб напрыканцы месяца вылучыць самага актыўнага прыхільніка народнага пісьменніка І.Шамякіна. Першым мерапрыемствам месячніка стала прэзентацыя выставы мастацкіх твораў Шамякіна, з вылучэннем намінацый “Знакавая кніга” , “Літаратурны набат часу”, “Успаміны пра калег- пісьменнікаў”. |