15:45 Краязнаўчы лекторый для дапытлівых | |
У сакавіцкі вясновы дзень у Беразіно на экскурсію завіталі госці з горада Мазыра Гомельскай вобласці. Дзякуючы паслугам мабільнай формы краязнаўча-экскусійнага лекторыя раённай бібліятэкі, яны змаглі з краязнаўчым імпэтам пазнаёміцца з райцэнтрам на Бярэзіне ўвачавідкі, захапляльна і пазнавальна. Бібліятэчнаму экскурсаводу ўдалося здзівіць мазыран не стракатасцю гістарычных падзей і датаў на Бярэзіншчыне, а арыгінальнасцю падачы інфармацыі з наведваннем мясцін традыцыйных і месцаў, памятных для кожнага бярэзінца. Наведванне былой сядзібы і вінакурні графа Патоцкага дазволіла патрапіць на нескалькі стагоддзяў назад, ажывіць падзеі 170-гадовай даўніны і колішняга местачковага побыту. Бярэзінскі мемарыял памяці – шматлікія помнікі ваенных часоў: помнік героям вайны і памятны знак у гонар падпольшчыкаў у гарадскім скверы, помнік ахвярам Бярэзінскага гета на вуліцы Інтэрнацыяльнай і воінам-афганцам на ўзгорку пры ўездзе ў горад. Помнік правадыру рэвалюцыі Леніну на цэнтральнай плошчы горада стаў мастком для размовы пра нараджэнца мястэчка Беразіно “купца рэвалюцыі” Аляксандра Парвуса. Ганаровыя памятныя знакі – мемарыяльная дошка ганароваму грамадзяніну Беразіно Міхаілу Хонінау і бюст герою-пажарнаму Чарнобыльскай АЭС Васілю Ігнаценку сталі адпраўной кропкай для расповеду пра іх легендарнае жыццё. Адухоўленымі знакамі-сімваламі райцэнтра па праву лічацца скульптура Лісу з увасабленнем гербавай сімволікі Беразіно, помнік 23-метровай драўлянай лыжцы-велікану з 300-гадовага дуба, дэкаратыўныя каменныя скульптуры каля аўтавакзала. Экскурс-турнэ па гораду дазволіла пераканацца, наколькі багатая і цікавая гісторыя Беразіно. У вачах гасцей горада з далёкай Гомельшчыны чыталася жывая зацікаўленасць пабачаным і пачутым.
| |
Просмотров: 218 | | |
Всего комментариев: 0 | |