13:43 Краязнаўчы маяк Бярэзіншчыны | |
Акцыя гонару і памяці “Краязнаўчы маяк Бярэзіншчыны” стартавала 7 жніўня 2019г. да Года малай радзімы, 95-годдзя раёна і 15-годдзя выхаду кнігі “Памяць. Бярэзінскі раён” і прысвечана краязнаўцу, настаўніку, археолагу П.А. Прыбыткіну. У аграгарадок Багушэвічы, дзе 50 гадоў жыў і працаваў патрыёт Бацькаўшчыны, адправілася творчая дэлегацыя з Беразіно і аграгарадкоў раёна з ліку энтэлігенцыі, паплечнікаў і аднадумцаў Прыбыткіна, журналістаў, ветэранаў педагагічнай працы. Зачынам стала акцыя “Масток памяці” з наведваннем хаты земляка. Потым бярэзінцы завіталі ў музей Багушэвіцкай школы, стваральнікам якога быў П.А. Прыбыткін. Узнёслым акордам акцыі стала вечарына “Васілёк на жытняй ніве памяці” у Багушэвіцкай бібліятэцы-клубе. Супрацоўнікі Бярэзінскай раённай бібліятэкі прадставілі відэапрэзентацыю “Жыцця ўзнёслыя акорды” на аснове цікавых фактаў біяграфіі і фотаздымкаў з сямейнага архіва Прыбыткіных. Ля мікрафона шчырасці “Слова пра земляка” выступілі з успамінамі і словамі ўдзячнасці аматар краязнаўства І.Л. Жукоўскі, былыя калегі-настаўнікі і вучні, прадстаўнік Багушэвіцкага с/Савета. Пісьменнік, журналіст і мастак У.П. Несцяровіч адрасаваў земляку верш-прысвячэнне. Вечарыну ўдала аздобіла выступленне ў народным стылі самадзейнай артысткі раённага цэнтра культуры Маргарыты Хаметшынай. З аптымістычным лейтматывам “Жыццё закончылася – памяць застаецца” удзельнікі вечарыны пасадзілі каля будынку ўстановы культуры імянное дрэва ў гонар земляка – сімвал сувязі пакаленняў і памяці нашчадкаў. Пачынам добрай волі стала рашэнне абсталяваць памятны знак ля хаты вядомага земляка і прысвоіць мясцоваму школьнаму музею імя Прыбыткіна. | |
Просмотров: 490 | | |
Всего комментариев: 1 | |
| |