Да традыцыйнага народнага свята Купалле ў аграгарадку Брадзец прайшло гулянне, наладжанае культработнікамі мясцовай бібліятэкі-клуба. Гаспадыняй свята выступіла Купалінка, ажыўлена прайшлі гульнёвыя конкурсы-розыгрышы, на ўсю ваколіцу гучалі народныя спевы. Радавалі вясковую дзетвару атракцыёны і разнастайныя прысмакі. Работнік Паплаўскай бібліятэкі прапанавала выязны майстар-клас “Цуды сваімі рукамі”. |