16:07 Лес поўны цудаў | |
|
У шосты школьны дзень 25 сакавіка 2023 года ўдзельнікі экалагічнага клуба “Беразавічок” Багушэвіцкай сельской iнтэграванай бiблiятэцы-клуб ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённная бібліятэка” і навучэнцы ДУА “Багушэвіцкая сярэдняя школа Бярэзінскага раёна” здзейснілі экалагічнае падарожжа “Лес поўны цудаў” і наведалі з экскурсіяй Багушэвіцкае лясніцтва, якому споўнілася 85 гадоў.Шмат цікавага і карыснага даведаліся рабяты ад ляснічага І.М. Тарановіча, які правёў займальную экскурсію па сваім лясніцтве. І.М. Тарановіч расказаў дзецям аб лясніцтве, лясных прафесіях, паказаў тэхніку і прылады лясной гаспадаркі, сістэму відэасачэння за лесам ад пажару. Акрамя таго, рабяты былі запрошаны на Тыдзень леса, каб пасадзіць маладыя дрэўцы і ўнесці свой уклад у прыроду.
| |
| Просмотров: 299 | | | |
| Всего комментариев: 0 | |









