16 чэрвня выхаванцы дзіцячага летніка завіталі у бібліятэку пазнаёміцца з класікам беларукай літаратуры Максімам Танкам. Асобная ўвага, зацікаўленасьць удзельнікаў літаратурнай сустрэчы была аддадзена збору творчасці класіка ў 13-ці тамах. Максім Танк – адно з самых яркіх імёнаў у гісторыі беларускай літаратуры. Паэт-бунтар, паэт-патрыёт, паэт-сатырык, паэт-філосаф, паэт-наватар… А ў жыцці – сціплы чалавек, які не любіў гучных слоў і бляску пражэктараў. Паэзія Максіма Танка ўражвае разнастайнасцю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем нацыянальнай паэтычнай традыцыі і наватарствам. А галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасць М. Танка, – Радзіма ў самых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюстраванне ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа, маляўнічая прырода, мілагучная родная мова. М. Танк спыняе сваю ўвагу, здаецца, на ўсiм багаццi i шматстайнасцi з’яў i працэсаў навакольнай рэчаiснасцi, жыцця на зямлi. Вялiкая i плённая грамадска-сацыяльная дзейнасць i багатая i шматстайная лiтаратурна-творчая праца пісьменіка былi адзначаны прысваеннем яму высокiх званняў. |