У рамках раённага месячнiка лiтаратурнага краязнаўства "Лiтаратура з правiнцыяльнай прапiскай" Бярэзінскай ЦБ у фае раённага цэнтра культуры наладжана літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Літаратурнае сузор’е Бярэзіншчыны”, якая дазваляе больш падрабязна даведацца пра жыццёвы і творчы шлях вядомых беларускіх і малавядомых пісьменнікаў-землякоў. На стэндах прадстаўлены візітныя карткі з партрэтамі пісьменнікаў, паэтаў, крытыкаў, казачнікаў – выхадцаў з Бярэзінскага краю і тых, чый лёс так ці інакш быў связаны з Бярэзіншчынай: Мельхіёра Ваньковіча, Янкі Цвіка, Рыгора Няхая, Міхася Скрыпкі, Якуба Ермаловіча, Яўгена Курто, Міколы Прашкевіча, Рыгора Ігнаценкі, Алеся Бычкоўскага, Янкі Туміловіча, Івана Маркевіча, Ігната Сабчука, Людзмілы Беляковай, Якава Герцовіча, Паўла Дзюбайлы, Міхаіла Няхая, Пятра Рунца і іншых. Тут жа размешчаны іх творы і інфармдаведнікі, выдадзеныя Бярэзінскай цэнтральнай бібліятэкай да юбілеяў пісьменнікаў. 19 лістапада адбылася прэзентацыя экспазіцыі для наведвальнікаў установы культуры з экскурсіяй "Імя на літаратурнай карце раёна", цыкл якіх падоўжыцца да 13 снежня.
|