14:23
Літаратурная гадзіна

   У Дзень памяці Чарнобыльскай трагедыі ў Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб ДУК "Бярэзінская центральная раённая бібліятэка" адбылася літаратурная гадзіна па раману І. Шамякіна "Злая зорка", у якім расказваецца пра   трагічныя падзеі, жыццё людзей  пасля  выбуху на Чарнобыльскай АЭС . На літаратурнай гадзіне прысутнічалі і чытачы, перасяленцы з забруджаных радыяцыяй  тэрыторый Несцярэнка Я. М.  і Баранава Л. М., ім  балюча тэма рамана,  кожны перажыў гэту трагедыю  і  яны распавядалі, як  змяніўся іх   лёс  пасля Чарнобыльскай аварыі. У вёсцы Багушэвічы  і яе акрузе пражывае шмат перасяленцаў, сярод іх вылучаецца 91- гадовы Мікалай Ульянавіч Баранаў, да якога ў гэты дзень завіталі работнікі Багушэвіцкай СІБК. Мікалай Ульянавіч падзяліўся сваёй  гісторыяй , як цяжка было   пакідаць родныя мясціны, новы дом, пабудаваны ўласнымі рукамі, расстацца з роднымі, сябрамі, аднавяскоўцамі  і ехаць на чужбіну.  Але ўжо 33 гады ён пражывае тут са сваёй сям'ёй, прывык да людзей, а радзіму наведвае, калі вельмі па ей засумуе. 

Просмотров: 159 | Добавил: berezinolib | Теги: Березинская центральная районная би
Всего комментариев: 0
avatar