Да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа ў Багушэвіцкай бібліятэцы-клубе прайшло бліц-апытанне наведвальнікаў “Мой любімы твор класіка-юбіляра”. Прыхільніца беларускай літаратуры, актыўная чытачка бібліятэкі жыхарка аграгарадка Багушэвічы Воюш Таццяна Іванаўна лічыць узорным творам Я. Коласа паэму "Новая зямля" і з задавальненнем перачытвае любімыя радкі. |