15:42 Людзі і справы - вобласці слава | |
Да 85-годдзя Мінскай вобласці ў Лешніцкай бібліятэцы прайшоў вечар- прысвячэнне Г.І.Рэуту “Імя на сцягу памяці” юбілейнага цыкла «ЛЮДЗІ І СПРАВЫ - МІНШЧЫНЫ СЛАВА». Бібліятэкар прадставіла школьнікам 8-9 класаў біяграфію Гвідона Іосіфавіча Рэута – легендарнага старшыні калгаса «Ленінскія дні» на працягу 30 гадоў. Юбіляр сёлетняга года нарадзіўся ў вёсцы Лысуха Бярэзінскага раёна 6 студеня 1923 г. Перад вайной закончыў Смілавіцкі сельска-гаспадарчы тэхнікум . У 1943 годзе пайшоў ў партызанскі атрад «Перамога» брыгады імя Шчорса , а ў кастрычніку 1944 года быў прызваны ў рады Савецкай Арміі. Гераічнае мінулае Гвідона Іосіфавіча адзначана баявымі ўзнагародамі. Пры старшынстве Рэута калгас значыўся ў ліку лепшых у рэспубліцы, меў уласную сталоўку, душавую, грамадцкую пральню, гандлёвы ларок на ферме, камфортна абсталяваныя дом механізатора і дом жывёлавода. Расповед пра земляка быў дапоўнены бібліятэчнай рэтрападборкай фотаздымкаў і газетных публікацый 70-80-ых гадоў. | |
Просмотров: 175 | | |
Всего комментариев: 0 | |