Рэгіянальнае свята-конкурс драўлянай лыжкі "Бярэзінскія лыжкары" па традыцыі праводзяцца раз у два гады. Гісторыя свята бярэ адлік з 2010 года, калі ў рамках праграмы па адраджэнні традыцыйных рамёстваў наш раён выбраў сваім будучым брэндам драўляную лыжку. Аб усім гэтым фотаздымкамі нагадалі работнікі Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, якія наладзілі да свята фотавыставу "Лыжка ў кадры". Нашымі гідамі па экспазіцыі сталі метадыст Вікторыя Багадзяж і бібліёграф Марына Стаброўская. |