Удзельнікі творчай сустрэчы со школьнікамі горада на базе Бярэзінскай раённай бібліятэкі Вольга Рацэвіч, Таццяна Каленік і Алесь Бычкоўскі –не толькі госці бібліятэкі, але і землякі, нараджэнцы Бярэзіншчыны. Іх цікавіць уся інфармацыя, звязаная з родным горадам і раёнам. Мастацкая экспазіцыя жывапісу ўраджэнцаў былога Ігуменскага (зараз Бярэзінскага раёна) братоў Гараўскіх у бібліятэчнай зале стала аб’ектам зацікаўленай увагі бярэзінскіх літаратараў. Ім, адданым роднай зямлі, асабліва зразумела вернасць родным вытокам, замілаванне сціплым вясковым пейзажам, так удала ўвасобленым на мастацкіх палотнах таленавітых землякоў, якія ўвайшлі ў гісторыю выяўленчай культуры Беларусі і Расіі. |