У Багушэвіцкай СІБК ДУК "Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка прайшоў урок дабрыні "Матчына сэрца" па апавяданню З.Бядулі "На Каляды к сыну" (у рамках Тыдня бацькоўскай любові). Сэрца маці-невычэрпная таямніца цудаў, якую не спазнаць да канца. Маці ў кожнага адна.І яе трэба любіць,паважаць,слухаць. Герой апавядання Лаўручок не змог зразумець гэтага. Ён выганяе маці з дому , не пусціўшы нават на парог. Яму стала брыдка за тое, што ён-багацей,а маці-жабрачка. А ёй так хацелася пабачыцца с сынам, абняць яго, а сутыкнулася з вялікім разачараваннем. Твор карысны і павучальны для сучаснай моладзі. Не трэба губляць сувязі з чалавекам, які пражыў цяжкае жыццё. Тады будзе менш чэрствасці,эгаізму ў адносінах да людзей, у тым ліку і да сваёй маці. А яшчэ, рабяты паўдзельнічалі ў віктарыне "Ты для мяне прыклад ва ўсім" (прысвечаную Дню бацькі) , і адказалі на пытанні (якая любімая бацькава яда, якую любіць чытаць газету, глядзець любімую тэлеперадачу). Быць бацькам - ганаровая і адказная роля. Шчаслівы той чалавек, у якога ёсць маці і бацька якія заўсёды дапамогуць табе і абароняць. |