19:22 Мерапрыемства, прысвечанае ў гонар 85-гадовага юбілею Мінскай вобласці | |
У Бярэзінскай школе мастацтваў адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае ў гонар 85-гадовага юбілею Мінскай вобласці. У гэты дзень віншаванні і граматы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярэзінскага райвыканкама атрымалі з рук начальніка аддзела Таццяны Лучанок многія супрацоўнікі сферы культуры, з іх і прадстаўнікі ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” – бібліятэкар 1 катэгорыі Паплаўскай сельскай інтэгрыраванай бібліятэкі Валянціна Наскавец, бібліёграф 1 катэгорыі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Марыяна Стаброўская, загадчыца аддзела фарміравання бібліятэчнага фонда Ірына Сямашка. У святочным канцэрце прынялі ўдзел народны інструментальны ансамбль “Арт-Нюанс”, юныя артысты - Сафія Несцяровіч, Марыя Жолудзева, Маргарыта Навадворская, Дар’я Аўтуховіч, Лізавета Саскавец, Ангеліна Ушывец і інш. Заключны акорд мерапрыемства: песня-віншаванне Мінскай вобласці ў выкананні Ангеліны Трыпута ў суправаджэнні народнага інструментальнага ансамбля “Арт-Нюанс” прысутныя апладзіравалі стоячы. | |
Просмотров: 184 | | |
Всего комментариев: 0 | |