08:49
Месцячковыя забавы

  Грэх сядзець у запечку, калі фестываль гумару прызямліўся ў мястэчку! На раённы фэст “Месцячковыя забавы” у Бярэзінскую гарадскую бібліятэку сышліся і з’ехаліся - ад райцэнтра да аграгарадка дружнай, вясёлай грамадой прыхільнікі дасціпнага гумару, трапнага беларускага слоўка і самабытнага моўнага і спеўнага фальклору. Падставай для фестывальнай талакі стаў салідны 115-гадовы юбілей мясцовага сатырыка Міхася Скрыпкі, якога ў народзе называюць другім Кандратам Крапівой. Яркі сатырычны талент земляка і сёння не страчвае сваёй актуальнасці і трапна пераклікаецца з самабытнай творчасцю бярэзінскіх аматараў гумарыстычнага жанру Барыса Манцэвіча, Ігната Сабчука, Ананя Вераб’я, Гертруды Шчур, Анатоля Палынскага. Запушчаны на свяце сатырычны калаўрот даў добры плён. Дробненька смяялася прыпеўка, як балалайкі сакаталі байкі, гучаў вершык-весялун, заліваўся на ўсе зыкі галасісты гармонік, здзіўляў дзяркатасцю меткі фразеалагізм пародый. Лепшыя жартаўнікі Таццяна Верамейчык і Ніна Ермаловіч атрымалі спецыяльныя пазалочаныя “кубкі гумару” Міхася Срыпкі. Алімп гумарыстаў мясцовых не прымае выпадковых! Кожны на фэсце меў магчымасць вылучыцца і атрымаць жартоўны памятны прыз. Мерапрыемства, ініцыяванае бярэзінскімі бібліятэкарамі, стала знакавым і памятным для мясцовай інтэлігенцыі райна ў фармаце месячніка літаратурнага краязнаўства “Літаратурная класіка з бярэзінскай прапіскай”. 

               

Просмотров: 200 | Добавил: berezinolib | Теги: Березинская центральная районная би
Всего комментариев: 0
avatar