19:01
Метадычны дзень

  Для работникаў бібліятэчных устаноў ДУК "Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка" прайшоў метадычны дзень па пытаннях справаздачнасці за 2022 год і планавання на 2023 год. Супрацоўнікамі метадычнай службы ЦБ дадзены рэкамендацыі па складанні тлумачальных даведак да гадавой справаздачы за мінулы год і асаблівасцях афіцыйна-дзелавой пісьмовай мовы. Групавая кансультацыя па забеспячэнні знакавых падзейных датаў 2023 года культурнымі мерапрыемствамі з улікам асаблівасцей рэгіёна і аграгарадкоў была падмацавана інфармацыяй “Юбілейныя і памятныя даты 2023 года” з акцэнтам на мясцовы каляндар памятных дат і знакавай для Міншчыны даты 85-годдзя Мінскай вобласці. Рэкамендацыі па планаванні мерапрыемстваў 2023 года да 80-годдзя Хатынскай трагедыі былі суправаджаны паказам урыўкаў арт-рэквіема “Нас спалілі разам з вескай” да 80-годдзя трагедыі бярэзінскай вёскі Баравіно. Падведзены вынікі лістападаўскага месячніка “Літаратурнае краязнаўства ў асобах” і ўдзел самадзейных артыстаў у раённым фэсце “Местачковыя забавы” да 115-годдзя сатырыка-земляка М.Скрыпкі.

Просмотров: 201 | Добавил: berezinolib | Теги: Березинская центральная библиотека
Всего комментариев: 0
avatar