Метадычны дзень “Бібліятэчная дзейнасць: акцэнты на якасць і эфектыўнасць” для бібліятэкараў Бярэзінскага раёна спалучаў элементы практыкума і групавога кансультавання. Была праведзена экспрэс-экзаменоўка па вядзенні форм статыстычнага ўліку паказчыкаў абслугоўвання публічных бібліятэк, прэзентацыйная абарона работы клубаў па інтарэсах. Супрацоўнікі метадычнай служы ЦБ правялі кансультацыі па формах самакантролю і прыёмах актывізацыі наведвальнасці бібліятэчных устаноў па выкананні мэтавага паказчыка Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі”, арганізацыі акцый-пачынаў серод школьнікаў да Дня бібліятэк, прапагандзе твораў лаўрэатаў Нацыянальнай прэміі Беларусі. Былі агучаны вынікі анкетавання школьнікаў па рэкамендаванай абласной бібліятэкай форме, даведзена памятка па арганізацыі ў верасні анкетавання падлеткавага ўзросту па выяўленні інтарэсаў з мэтай далучэння ў аматарскія аб’яднанні і масавыя мерапрыемствы з ахопам класаў, дзе навучаюцца непаўналетнія на прафілактычным уліку, асабліва з аддаленым пражываннем. З мэтай павышэння ўзроўню аматарскіх аб’яднанняў абвешчаны конкурс на лепшую эксклюзіўную рэкламу клубаў па інтарэсах сельскіх бібліятэк і абслугоўваючых аддзелаў ЦБ. Работнік аддзела фарміравання бібліятэчных фондаў агучыў патрабаванні да выключэння з фондаў бібліятэк дублетных, малазапатрабаваных, паношаных выданняў.Паводле метадычных рэкамендацый, дадзена хатянее заданне работнікам бібліятэк на бліжэйшы месяц. |