У канцы чэрвеня па ініцыятыве Багушэвічскай СІБК прайшоў Межрэгіянальны Йога-Фэст “Месца сустрэчы Багушэвічы”, прысвечаны 520-годдзю вескі. Праграма фестываля была вельмі насычанай: йога практыкі; лекцыя і трэнінг «Асноўныя прынцыпы йогі»; майстар-класы па масажу, прыгатаванню здаровай ежы, лепке з гліны; працоўны дэсант; славянскія карагоды і гульні, канцэрт мастацкай самадзейнасці, этна-дыскатэка, йога-квіз.
|