17 студзеня ў памяшканні Ушанскай сельскай інтэграванай бібліятэкі было праведзена краязнаўчае падарожжа “Міншчына юбілейная: цікавыя факты”, прысвечанае 85-годдзю ўтварэння Мінскай вобласці. На мерапрыемства запрашаліся працаўнікі Ушанскай школы, якія з інтарэсам азнаёміліся з цікавымі гістарычнымі звесткамі пра нашу вобласць, з прамысловымі, сацыяльнымі і культурнымі аб’ектамі і турыстычнымі славутасцямі, што ў ёй размяшчаюцца. Наведвальнікам мерапрыемства быў прадстаўлены партрэт-прысвячэнне “Наш зямляк – заслужаны работнік прамысловасці БССР” юбілейнага цыкла “Людзі і справы – Міншчыны слава”. Размова вялася пра ўраджэнца вёскі Дзямешкаўка Бярэзінскага раёна Гайдука Аркадзя Пятровіча, які з 1966 па 1985 год працаваў дырэктарам Барысаўскага крышталёвага завода імя Ф.Э.Дзяржынскага, атрымаў званне “Заслужаны работнік прамысловасці БССР” (1976г.), з’яўляўся лаўрэатам прэміі Савета Міністраў СССР (1982г.) |