08:55
Моладзь супраць наркотыкаў

На базе Ушанскай сельскай інтэграванай бібліятэкі ў рамках антынаркатычнай прапаганды “Моладзь супраць наркотыкаў” прайшла акцыя “Наркатычны дурман – самагубства і падман!”. Старшакласнікі былі азнаёмлены з інфармацыяй аб пагубным уздзеянні наркотыкаў на арганізм чалавека і літаратурай па гэтай тэме якая размяшчалася на кніжнай паліцы у бібліятэцы. Для іх таксама быў праведзены літ.абзор мастацкіх твораў такіх як “Прынцэса тусоўкі” Я.Хвалея, “Перекресток бешеной собаки” В.Квілорыя, “Морфий” М.Булгакава. Пры канцы мерапрыемства падлеткі выступілі з лозунгам “МЫ СУПРАЦЬ НАРКОТЫКАЎ!”

Просмотров: 266 | Добавил: berezinolib | Теги: бярэзінская бібліятэка
Всего комментариев: 0
avatar