9 красавіка на маладзёжнай дыскатэцы Брадзецкай бібліятэкі-клуба быў заяўлены пачын “Мы не курым. Далучайцеся!”, ініцыяваны падлеткамі аграгарадка, прыхільнікамі здаровага ладу жыцця. Загадчык установы культуры прапанавала наведвальнікам дыскатэкі хвілінку агіт-прапаганды “5 міфаў аб шкодзе курэння”, аргументавала даказаную медыкамі ісціну: цыгарэта – наркотык, які пазбаўляе маладых і юных здароўя, замаруджвае рост, звужае перспектывы жыцця. Наведвальнікі дыскатэкі падтрымалі акцыю “Дыскатэка – тэрыторыя без тытунёвага дыму”. ![](/_nw/14/49625415.jpg) |