Летні дзіцячы сезон стымулюе забаўляльна-развіваючыя гульні. Бярэзінская дзіцячая бібліятэка прапанавала дзецям і падлеткам райцэнтра і адпачываючым у Беразіно гульнёва-конкурсную праграму "Рынг міласэрнасці". Пазнавальную частку мерапрыемства забяспечылі віктарыны і конкурсы "Кніжны заапарк", "Казачныя героі", "Красворд міласэрнасці".
Літаратурную рэкламу ўтрымлівала сюстрэча-дыялог з Кікімарай і калектыўныя мастацкія чытанні самых пранікнёных старонак яе "Зялёнай кнігі". Самыя начытаныя, самыя эрудыраваныя і ўважлівыя атрымалі прызы. Пераможцамі рынга міласэрнасці прызнаны: Більдзюкевіч Насця, Зеневіч Каця, Собаль Аліна, Мандрык Ваня.
|