13:23
Нашчадкі вогненных вёсак

У бібліятэках раёна праходзіць тыдзень памяці “Званы Хатыні – памяці набат” да 80-годдзя трагедыі Хатыні ў гады вайны. У Брадзецкай сельскай бібліятэцы-клуб ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” прайшоў кніжны рэквіем “Трагедыя беларускіх вёсак” паводле кнігі Т.Падаляк “Нашчадкі вогненных вёсак”. Гэта выданне – помнік чалавечых пакут, чалавечага болю і смутку, вечны напамін аб жудасных наступствах ваеннага злачынства фашыстаў. Арганічным дадаткам да прэзентаванай культработнікам кнігі выступіў прадстаўлены ў бібліятэцы самавыдатаўскі даведнік Бярэзінскай раённай бібліятэкі “Выпрабаваныя агнём”, дзе змешчаны звесткі аб трагедыі вогненных вёсак Бярэзіншчыны. Цікавасць жыхароў аграгарадка Брадзец выклікала карта спаленых акупантамі вёсак Бярэзінскага раёна – малых сёстраў Хатыні, сярод якіх значыцца і вёска Ўцешына былога Брадзецкага сельсавета, якая знішчана ў чэрвені 1972 года і не адноўлена. На месцы вёскі 02.07.1989 года ўстаноўлены помнік. Бібліятэчная акцыя стала сімвалам народнай памяці і няскораннасці беларускага народа.

   

Просмотров: 161 | Добавил: berezinolib | Теги: Березинская центральная районная би
Всего комментариев: 0
avatar